Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Перапісная сустрэча меншасцей

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Галоўным чынам аб цяжкасцях, звязаных з адбываючымся нацыянальным перапісам ішла размова ў час чарговага штогадовага спаткання падляшскага ваяводы з прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцей падляшскага рэгіёна. — Намаўляйце знаёмых і сем’і да самаперапісу шляхам інтэрнэту, — заклікалі адным голасам ваявода Мацей Жыўна, дырэктар дэпартамента меншасцей МУСіА Юзаф Ружанскі і кіраўнік беластоцкай дэлегатуры Галоўнай статыстычнай установы (ГСУ) Ева Камінская-Гаўрылюк.

Дырэктар Ружанскі аднак пачаў з інфармацыі аб бягучых дзеяннях, якія робіць у адносінах да меншасцей ягонае ведамства. Тут успомніў аб распараджэнні міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі наконт назваў мясцовасцей на мовах меншасцей:

— Справа ў тым, каб была празрыстасць у тэхнічных і фінансавых пытаннях.

Прыгадаў таксама сёлетні бюджэт для меншасных арганізацый:

— Дзякуючы ветлівасці віцэ-міністра УСіА Томаша Сямоняка і міністра УСіА Ежы Мілера ды па ініцыятыве групы дэпутатаў, асабліва Мірона Сыча (украінская меншасць — М. Х.), Рышарда Галі (нямецкая меншасць — М. Х.) удалося на гэтую мэту здабыць мільён злотых больш. Грошы былі перанесены з пенсіянерскай пулькі мундзірных функцыянераў. Мы стараліся здабыць тры мільёны. Тым не менш кожная меншасць атрымае больш чым планавалі мы раней.

Агулам сёлета на рэалізацыю 369 задач усімі меншаснымі арганізацыямі назначана больш 13 мільёнаў 620 тысяч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF