Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Дзень Волі ў Трыгорадзе

Міхась КУПТЭЛЬ

Не ведаю як іншыя газеты, але «Газета выборча» паведаміла сваіх чытачоў не толькі пра падзеі на Беларусі, звязаныя з Днём Волі 25 сакавіка, але і пра ўрачысты «Канцэрт Свабоды» ў Камернай філармоніі ў Сопаце ў рамках акцыі «Салідарныя з Беларуссю».

«Канцэрт Свабоды» невыпадкова быў наладжаны 25 сакавіка г.г. беларускімі студэнтамі Гданьскага ўніверсітэта і членамі навуковага гуртка «Мазаіка», пры арганізацыйнай дапамозе Беларускага культурнага таварыства «Хатка», фінансавай падтрымцы ўлад горада Сопата ды розных камерцыйных і грамадскіх арганізацый, якім неабыякавая сітуацыя дэмакратычных сіл на Беларусі.

У Камернай філармоніі ў Сопаце выступіў гурт «Рэха» з Мінска і беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч, а 26 сакавіка а 13-й гадзіне гурт «Рэха», можна сказаць, працягваў свой канцэрт на Доўгім Таргу ў Гданьску, спадарожнічаючы маніфестацыі салідарнасці з Беларуссю грамадскасці Трыгорада.

БКТ «Хатка», як што год, 25 сакавіка ўрачыста прасвяткавала 93-я ўгодкі абвяшчэння Беларусі незалежнай дзяржавай. У гэты незвычайны дзень сцэнарый урачыстасцей быў вельмі насычаны і, нягледзячы на дажджавое і зімняе надвор’е, на магілах заслужаных для беларускай справы дзеячаў Лукаша і Сэрафімы Дзекуць-Малеяў і Кузьмы Чурылы ўсклалі вянкі сям’я Лукаша Дзекуць-Малея, віцэ-прэзідэнт горада Гданьска Мацей Лісіцкі, старшыня Беларускага культурнага таварыства „Хатка” Лена Глагоўская, беларускія жыхары Трыгорада Аліна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF