Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

„Ніва” — доказ нашага існавання

Ганна КАНДРАЦЮК

Цягам бягучага года рэдакцыя „Нівы” адзначае сваё 55-годдзе. Наш юбілей прыкмеціла Кафедра беларускай культуры ў Беластоку, якая ў рамках беларускіх чацвяргоў наладзіла сустрэчу з галоўным рэдактарам Яўгенам Вапам. Дакладчык, па адукацыі гісторык, пачаў з характарыстыкі стану нацыянальнай свядомасці беларусаў у палове ХХ стагоддзя.

— Пасля вайны парваліся кантакты і пачуццё еднасці з беларусамі з за мяжы. Я гэта сам адчуў на сабе, паколькі нарадзіўся ў вёсцы Доўгі Брод — Мацкевічы, непадалёк мяжы. Аднойчы, калі пры нагодзе выбараў прыйшлося мне правяраць пашпарты жыхароў Дубіцкай гміны, я ўсвядоміў сабе адну справу: многія старэйшыя жыхары месцам нараджэння ў пашпартах мелі пазначана БССР або СССР. Для майго пакалення такая звестка падалася незвычайнай. Нягледзячы на складанасці, беларусы жылі сваім жыццём і духам. Калі ў 1956 годзе пачала выходзіць „Ніва”, стала ясна: нельга ўжо перакрэсліць нашага мінулага на Беласточчыне. Вакол газеты актывізаваліся людзі з літаратурнымі схільнасцямі, асветныя дзеячы, самадзейнікі, звычайныя чытачы. Гэты ўздым удала асвятляе ніўскае выданне „Карэспандэнт праўду піша”. Дакладчык прывёў прыклад са сваёй вёскі ад 1960 года. У допісе Надзі Вапы чытаем аб працавітым жыцці пушчанскіх жыхароў. Усё добра, — адзначае карэспандэнтка, — людзі, хоць многія з іх непісьменныя, з цікавасцю чытаюць або слухаюць „Ніву”. Адна бяда, што ў вёсцы няма яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF