Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Пра тое, калі ажываюць чорныя карты суседскай гісторыі і як далёка ад паэзіі да рэчаіснасці Ілоне Карпюк распавядае бяльшчанін Андрэй Сальнікаў

Андрэй Сальнікаў — бяльшчанін, народжаны ў 1960 годзе ў Беластоку, выпускнік Белліцэя ў Бельску-Падляшскім ды філасофскага факультэта Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. Дзевяць гадоў працаваў выкладчыкам Вышэйшай педагагічнагай школы ў Жэшаве, заснавальнік і першы галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса „Фраза”. Цяпер жыве ў Бельску-Падляшскім. У 2010 годзе паказаўся зборнік яго паэзіі Ptakodrzew czyli dojrzewanie.

Аднагодкі глядзелі на Вас падазрона...

— „Качка-дзівачка”, „грэцкі філосаф” — так мяне называлі ў падставовай школе. Глядзелі на мяне крыху як на дзівака. Можа я быў крыху больш рэфлексіўны.

Адкуль задума вывучаць філасофію?

— Яшчэ ў Беларускім ліцэі ўдзельнічаў я ў турніры па філасофіі. Прыйшоў поспех. Сустрэў я іншага бяльшчаніна, які вучыўся на філасофскім факультэце і вырашыў паступаць. Філасофія зацікавіла мяне праз літаратуру, асабліва паўплывала вывучэнне перыяду „Маладой Польшчы”. А таксама націск у нашым ліцэі на ўдзел у алімпіядах і значэнне алімпійскіх поспехаў у час экзаменаў.

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF