Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Дарога

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Перад апошнімі самаўрадавымі выбарамі старшыня нашага ўрада заклікаў з мегаафішаў не рабіць палітыкі, толькі рабіць, напрыклад, дарогі. І неўзабаве пасля выбараў ягоны ўрад узяўся за гэтую работу. Узяўся за яе вельмі адказна і скрупулёзна, асабліва ж у нашай частцы краіны, называнай традыцыйна Польшчай Б. Бо тут, як здаўна вядома, народ вельмі гасцінны, асабліва для адсталасці і другаякаснасці і мабыць таму наш любімейшы ўрад рашыў дасяліць нам яшчэ і першаякаснасць. Без празмернай спешкі, а нават маестатычна, па-каралеўску мабыць тыя беластоцкія дарогі пралягуць перад намі аксамітным, як больш нідзе, насцілам. Толькі без спешкі, а то яшчэ тутэйшы народ, які гадамі рваўся ў Беласток, вырвецца па тых аксамітах у нейкую Варшаву і ніхто пасля на нашай крэсавай сцяне не астанецца. А трэба ўсё ж такі, каб і тут нейкі электарат астаўся, бо ж ён акурат цяпер паказвае вельмі правільныя палітычныя сімпатыі. І каб той электарат даверліва хадзіў у выбарчыя храмы і падаваў там бюлетэні „за здравіе” ласкава нам пануючых, веруючы, што ўзнагародай за гэта будзе светлая будучыня, нейкі рай, магчыма, што дакладна той жа самы рай, пра які апавяшчаюць нам вучоныя тэолагі.

Прычынай урадавых мер па адтэрміноўцы будовы нашых дарог стаў недахоп грошай на рэалізацыю ранейшых абяцанак. Паколькі тых бюджэтных грошай, як мне здаецца, з году ў год становіцца штораз менш, дык у гадах, на якія адтэрмінаваны будовы ваколбеластоцкіх новых дарог, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF