Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Лірычны ляснік з Лешукоў

Міра ЛУКША

Адзін з самых марозных дзён гэтай зімы. Вылажу з аўтобуса, і аж хочацца ўбачыць, як па вуліцы мчыцца экзатычны эму з Eliaszuk, што ўбачыў быў знянацку табліцу „Лешукі”. Дзівак эму — ці цяпер у Нараўчанскай гміне схочацца радным яшчэ раз падняць роднае і абмеркаваць яшчэ справу двухмоўных назваў? Пасярод вуліцы брыдзе вялікі светлы сабака. Нічый ён, — скажа чалавек, які выходзіць з дому з нумарам 22, што амаль насупраць прыпынку пэкаэсу. Гэта пра яго гаварыла Галена-Марыёля Рэент, што сваім словам развесяляе ваколіцу. З вясёлым тварам вядзе мяне ў хату.

— Хата яшчэ дзядоўская. А я — прымак. Прачытаць пра прымака? — пытаецца Тадэвуш. Жонка Тадэвуша, Марыя, з усмешкай ставіць пірожнае на стол і смяецца:

— Мне найбольш падабаюцца „Суседкі”. Такое з жыцця ўзятае. Такая сатыра на кабет. Трэба мець пачуццё гумару.

— То слухайце. „Чэсць, суседка! Як па свяце?.. — чытае са свайго сшытачка сатыру дзядзька Тадэвуш і крыху сароміцца: — Вучыцца беларускай мове кончыў у 1965 годзе. А праз столькі гадоў пачаў па-беларуску пісаць. Ну, забыўся тэорыі граматыкі, пішу як чую. Пішу як гавару. Стараюся запісаць па-беларуску. Мог бы я той верш, скажам, камусь падыктаваць, каб хтосьці, хто ведае мову, запісаў без „быкоў”. Самі пабачыце, ці варта мне пісаць. Я і для дзяцей верш напішу, і патрыятычны, і смешны... Запішу на картцы, кіну... Ды мяне Марыёля з самаўрадавай святліцы ў Старым Ляўкове „выцягнула”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF