Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Малітоўніца за ўвесь свет

Віялета НІКІЦЮК-ПЭРКОЎСКА

У мінулым годзе на Беларусі ўрачыста адзначалася 100-годдзе пераносу мошчаў св. Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў родны ёй Полацк. Спачыўшая 4 чэрвеня 1167 года ў Іерусаліме, полацкая Ігумення была пахавана там жа ў манастыры св. Феадосія. Аднак, калі ў 1187 годзе горад захапілі войскі егіпецкага султана Салах-эд-Дзіна, хрысціянам дазволілі за выкуп пакінуць Іерусалім і вывезці з сабой хрысціянскія рэліквіі. Такім чынам рака манахіні аказалася ў Кіева-Пячэрскім манастыры. Беларускія вернікі ўжо ў ХІХ стагоддзі рабілі шматлікія захады, каб вярнуць сваю Святую на Радзіму. Урэшце дазвол быў дадзены імператарам Мікалаем ІІ. Cвятыя мошчы былі ўнесены ў полацкі кафедральны Мікалаеўскі сабор дакладна ў дзень вечнага спачыну Прападобнай, 4 чэрвеня 1910 года, а наступнага дня ўрачыста змешчаны ў Спаса-Еўфрасіннеўскай абіцелі.

Прадслава — славутая беларуская асветніца, унучка Усяслава Чарадзея — прыйшла на свет на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку. Маючы 12 гадоў, яна пайшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні. Спачатку маладая інакіня пасялілася ў Сафійскім саборы. Тут яна перапісвала кнігі, што ў той час было вельмі цяжкай працай. Праз некалькі гадоў духоўнага ўдасканальвання Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх яна адкрыла майстэрні па перапісванні кніг, а таксама школы, у якіх дзяцей вучылі грамаце, гісторыі, грэцкай і лацінскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF