Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Тэлефон

Віктар САЗОНАЎ

Не так даўно адзін з супрацоўнікаў сілавых структур, напароўшыся ў нашым офісе на матэрыялы, якія асуджалі наяўнасць у нашай краіне пакарання смерцю, заявіў:

А вы хоць раз размаўлялі з людзьмі, якіх прыгаварылі да пажыццёвага тэрміну. Яны там усе сцвярджаюць, што смяротнае пакаранне нашмат лепшае, чым пажыццёвае зняволенне. Пра што гэта гаворыць?

Толькі пра тое, — адказваю я, — што пакараных утрымліваюць у бесчалавечных і невыносных умовах.

Супрацоўнік са мной не пагадзіўся і кожны з нас застаўся пры сваёй думцы. А падзеі ў Беларусі працягвалі, ужо і без нашай дыскусіі, прымушаць задумвацца на тэму таго, як абыходзяцца з людзьмі, якіх карная машына вырвала з прывычнага жыцця і схавала ад родных і блізкіх, ад сяброў, паплечнікаў, аднадумцаў, праваабаронцаў, адвакатаў і ад усяго грамадства.

Неўзабаве са следчага ізалятара КДБ выпусцілі некалькіх чалавек, якія знаходзяцца ў статусе падазроных у справе масавых беспарадкаў 19 снежня мінулага года. Каго выпусцілі пад падпіску не выязджаць за межы краіны, а каго пад хатні арышт. Пра матэрыялы следства ім гаварыць забаронена. А вось пра ўмовы ўтрымання нібыта можна.

Сяргей Вазняк, адзін з тых, хто быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, так ахарактарызаваў тыя ўмовы: „41 дзень я знаходзіўся ў жудасных, нялюдскіх умовах. Рэжым установы вельмі рэпрэсіўны. Праседзеўшы там, можна праз два месяцы ў судзе прызнацца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF