Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Шматнацыянальны акцёр

Размова з ураджэнцам Беластока, жыхарам Кракава, акцёрам Эдвардам Любашэнкам

Ніва”: — Калісьці Вы расказвалі пра сваё хуліганства. Любіце яшчэ пахуліганіць?

Эдвард Любашэнка: — Ужо не, і гаворка тут не пра тое, што не люблю, ды ўжо не маю сілы. У маім узросце, значыць, на 71 годзе жыцця, з гэтым цяжкавата.

Як сёння глядзіце на свой Беласток?

— Я штораз больш ганаруся гэтым горадам. Што і руш Беласток бачу, напрыклад, у рэкламах. Беласток стараецца быць сярод вядучых гарадоў краіны. Я заўсёды гаварыў, што я з Беластока, што асабліва кракаўскіх таксістаў ашарашвала. Я нарадзіўся восем дзён перад вайной і з’ехаў адтуль, калі мне не было яшчэ двух гадоў. Апынуўся ў глыбі СССР у Архангельску, а пасля на Украіне, дзе жыла маці майго айчыма Мікалая Любашэнкі, а пасля былі Брэст і Вроцлаў.

А якія Вашы карані?

— Аб родным бацьку Юльяне Ліндэ даведаўся я аж ва ўзросце 18 гадоў. Мама і яе сям’я родам з Баранавіч з польска-беларуска-літоўскай тэрыторыі. Калі ў 1957 г. мой бацька [Юльян Ліндэ, па паходжанні немец, беластачанін, быў прызваны ў Вермахт — М. Х.] выцягнуў мой акт нараджэння, аказалася, што гэта была Віленская архідыяцэзія. Частка сям’і майго дзеда Рашкоўскага пасялілася на літоўскім баку, а дзве сястры маёй мамы выйшлі замуж за беларусаў, адна стала жыць у Мінску, другая ў Гродне. Так вось я пакрысе паляк, літовец, беларус і немец.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF