Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

Краіна заложнікаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пасля трагічных падзей 19 снежня, трагічных найперш таму, што краіна воляй кіраўнікоў дзяржавы стала на шлях грамадзянскай нянавісці, адкрытай ці прыхаванай, многія пытаюцца, што ж будзе далей. Прыйшоў Новы год, людзям уласціва ў гэты сакральны час загадваць на будучыню, жадаць і чакаць лепшага. Рэчаіснасць, аднак, рыхтуе беларусам зусім іншае — збядненне, сацыяльную варожасць, далейшы грамадзянскі раскол, пераслед іншадумцаў. Махавік рэпрэсіўнай машыны ўжо запушчаны. Вельмі верагодна, што яна далей будзе ламаць і калечыць лёсы лепшых людзей нашай краіны да таго часу, пакуль у ёй нешта не зломіцца. Па-іншаму таталітарная дзяржава існаваць проста не можа, што паказалі два месяцы пэўнай лібералізацыі, калі апазіцыя атрымала магчымасць публічна выказаць свае погляды. Усе мы, жыхары Беларусі, зараз заложнікі. Заложнік нумар адзін — гэта найперш кіраўнік дзяржавы, які падзяліў беларускае грамадства. Ён ніколі не падасць у адстаўку і, паводле сваёй прыроды, ён няздольны на эвалюцыйнае рэфармаванне сістэмы ў бок дэмакратызацыі. Гэта выразна паказалі падзеі апошніх месяцаў. Варта было толькі крыху даць вольнасці і дзяржаўная машына пачала развальвацца на вачах. А ўсё таму, што грунтуецца яна не на трывалай станоўчай базе, а на страху, адміністрацыйным ціску, экстэнсіўным шляху развіцця, халяўна спажывецкім ладзе існавання. Няма вольнага гаспадарчага рынку, няма элементарных грамадзянскіх свабод, няма выбараў, няма ні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF