Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Беларуская салідарнасць

Віктар САЗОНАЎ

У Мінску і Жодзіне каля трохсот чалавек адначасова мусілі выйсці з астрога. У любой іншай еўрапейскай краіне гэта можна было б растлумачыць толькі адным — у дзяржаве аб’яўлена амністыя. Але ў Беларусі амністыяй і не пахне. У Беларусі працягваюцца арышты, ператрусы, выклікі ў КГБ... А выпускаюць на волю тых людзей, якіх схапілі разам на плошчы ў Мінску 19 снежня падчас жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі. Асудзілі іх таксама разам, толькі яшчэ хутчэй, чым пахапалі. А вось адпускаюць паасобку. Людзей садзяць у адмысловыя машыны, возяць па горадзе і вызваляюць невялікімі групамі...

Родныя, блізкія, сябры і аднадумцы затрыманых чакаюць іх там, ля сцен ізалятараў часовага затрымання, дзе тыя адбывалі пакаранне. Але чаканне марнае. Вызваленыя людзі з’яўляюцца то там, то тут, але не там, дзе іх чакаюць. Цяпер, калі яны адседзелі прызначаны судом тэрмін, іх чамусьці вывозяць у невядомым кірунку і высаджваюць з машын там, дзе яны не прасілі. Чаму? Чаму ж іх адразу не выпусціць з вязніцы ў абдымкі сяброў і паплечнікаў? А калі ўжо вывозіць, дык хаця б на тое месца, дзе затрымалі. Хоць нейкая логіка ў тым была б.

Але не. Зроблена ўсё так, каб гэтыя людзі зноў не сталі разам, адзін з другім побач і з аднадумцамі, якія, не зважаючы на маразы, апантаныя рашучасцю дачакацца сваіх сяброў. Зроблена ўсё, каб гэтыя людзі не сустрэліся хаця б у гэты дзень. Зараз, пасля падзей 19 снежня, у беларускім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF