Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Цуд маем закладзены у генах!

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 52 н-ры)

Пасля трох гадзін язды, калі не выпадала ўжо вяртацца дамоў, наш духовы апякун абвясціў:

— Moi drodzy, cudowne zjawiska, to nie jest sprawa długoterminowa!

Пасля такога ўступу мы чакалі, што скажа далей...

Але пакуль што да чаго, мова пайшла пра міратачывасць ікон, пра тое, што з’яву нельга вызначыць у часе ці адгадаць, які знак пасылае нам неба. Цуд можа трываць адзін дзень, месяц або год, пасля спыніцца. Як вядома, ён не паддаецца навуковым правілам ды апошнім часам у праваслаўі закінулі даследаваць з’яву. Ніхто не ведае яго паслання. Ці гэта божая ласка людзям? А можа перасцярога перад надыходзячым няшчасцем? У 1937 годзе міраточыла ікона ў наваколлі Грубяшова. Як пасля аказалася, прадвяшчала яна сумнавядомую акцыю «Вісла». Зараз таксама нельга адназначна сказаць які камунікат пасылае нам цудоўнае здарэнне ў Тарэспалі. Ды, як павучылі нас у дарозе, спадзяванні лепш пакласці на веру ў промысел Божы. Словам: не нам пра гэта судзіць.

Пасля мы пачулі сумную навіну.

— Ікона Божай Маці „Скорапаслушніцы” ў Тарэспалі ўжо не міраточыць!

* * *

От тобіэ на! — пракаментавала Вольга.

Апошняя інфармацыя ніякім чынам не пахіснула нашай веры ў цудоўную з’яву, наадварот, усё, што адбылося да гэтай пары ў Тарэспалі, здалося яшчэ больш неразгаданым, таемным. Ды і настрой, які атрымаўся ад паездкі, рабіў сваё. Мая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF