Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Князь з Бандароў

Ілона КАРПЮК

— Гэта так выдатна акрэслівае спадара прафесара, яго годнасць і дастойнасць, што варта запомніць гэтае названне, — падводзіць вечарыну прафесар Тэрэса Занеўская, з ляўдацыі якой пачаўся юбілей 80-годдзя Алеся Барскага, паэта, дзеяча, прафесара.

Беластоцкія „Сподкі” прывыклі ўжо прымаць беларускія мерапрыемствы ды іх герояў. „Князь з Бандароў”, які апошнім часам вельмі рэдка наведвае роднае Падляшша, на гэты раз, нягледзячы на клопаты са здароўем, прыехаў сустрэцца з рознымі пакаленнямі сваіх вучняў, студэнтаў, чытачоў ды сяброў.

— Дзядзька тэлефануе нам рэгулярна, прасіў быць і сёння з ім, — гаворыць Тамара Драбікоўская-Хмара, якая разам з дачкой прыйшла па-сямейнаму ацяпліць атмасферу мерапрыемства. — Гэта для нас важнае, што можам быць часткай беластоцкага юбілею.

Беласток зараз не часта вітае паэта Алеся Барскага ці прафесара Аляксандра Баршчэўскага. Пасля доўгага часу, афіцыйна і з пашанай, па грамадскай ініцыятыве Валянціны Швед, прыняў ураджэнца Бандароў у першую чаргу як сябру і чалавека вялікіх заслуг для беларушчыны ды польска-беларускага дыялогу.

— Для нас прафесар Баршчэўскі здаваўся заўсёды строгім, недаступным, усе як адзін яго баяліся, — успамінаюць наймалодшыя, лаўрэаты алімпіяды па беларускай мове. — Сёння аказалася, што гэта звычайны чалавек, які натуральна, часам дасціпна распавядае пра сваё жыццё. Стаўся намнога бліжэйшы нам. Напэўна будзем зараз пра яго цёпла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF