Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Пушчанскі лёс (ч. 2)

Тэкст з магнітафоннай плёнкі зняў Аляксандр Вярбіцкі

Расказ Міхала ПРАКАПЧУКА (1925-2003), жыхара вёскі Гарошкаўка, што ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, запісаны Янам Мацкевічам з Беластока ў 2002 годзе.

Новая граніца

Пры немцах у Тапіле жыло 14 сем’яў, м.інш. Цыбульскія, Каладзейчыкі, Лесюкі, Данькоўскія, немец Фор’яш, якога сям’я яшчэ пры цары там пасялілася і захавала нямецкую мову, Граноўскі, які быў перакладчыкам. Калі мы жылі ў Вітаве, былі мяне вызначылі на работу ў пушчу выразаць двухметровую папяроўку, навесну, калі дрэва пачынала гнаць сок і кара лёгка адыходзіла. Каравалі тую папяроўку, стаўлялі ў штабелі, здавалі. Тую драўніну прымаў там ад нас Валодзя Кендысь з Лазіц. Там тыя дровы грузілі мы на вузкакалейку і ў Гайнаўку вазілі. І я тады на Тапілу хадзіў. Ганялі да работы, а не было чым рабіць — не было ў нас піл, не было сякер. І той Валодзя з Лазіц быў нейкім лесніком і кажа: „Ідзі на Тапіла, атрымаеш грошы і таму сакратару, што будзе плаціць грошы, скажаш, каб даў пілу і сякеру”. Я зайшоў, атрымаў дваццаць ці васемнаццаць марак за тую работу і кажу, што не маю ні пілы, ні сякеры, не маю чым рабіць. І зараз далі мне доўгую, паўтараметровую пілу, і сякеру, але грошай за іх ад мяне не браў, даў так.

З 1946 года на Тапіле жыў Камар побач нас, нізкі і чорны як цыган, і якісь яго свой. І яны жылі да апошняга дня пакуль граніца стала. А як стала граніца ўпоперак Тапіла і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF