Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Дзень Герояў Традыцыя і сучаснасць

Алег ЛАТЫШОНАК

27 лістапада 1920 г. пачалося Слуцкае паўстанне. Афіцэры і жаўнеры Першай Слуцкай брыгады стралкоў Беларускай Народнай Рэспублікі на працягу месяца абаранялі сваю Бацькаўшчыну ад Чырвонай Арміі. Па сённяшні дзень Слуцкі збройны чын застаецца адзіным самастойным мілітарным выступленнем беларусаў за незалежнасць сваёй дзяржавы.

Даволі доўга гэтая падзея не мела належнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў. Ужо ў студзені 1921 г. Лявон Дубейкаўскі распрацаваў узор ордэна «Крыж Пагоні» дзеля ўзнагароджвання слуцкіх паўстанцаў, але падобнага крыжа так і ніхто з іх не атрымаў.

У гэтым самым годзе Першая ўсебеларуская канферэнцыя, якая праходзіла ў сталіцы Чэхаславакіі Празе, прыняла рэзалюцыю аб Слуцкім паўстанні, у якой адзначалася, што на Случчыне «народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за незалежнасць і непадзельнасць сваёй бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў». Удзельнікі нарады канстатавалі, што Слуцкае паўстанне было задушана сіламі абодвух бакоў, што не адпавядала праўдзе. Агульнай згоды ў ацэнцы гэтай гістарычнай падзеі не было, таму, відаць, і перасталі яе ўспамінаць.

Толькі ў 1931 г. першы раз адзначаны былі ўгодкі паўстання. Святкаванне наладзіў студэнт Віленскага ўніверсітэта, былы сябра Рады Случчыны Сяргей Бусел. Год раней яму не пашанцавала арганізаваць юбілейных, 10-х угодкаў паўстання, бо... ніхто сярод студэнтаў пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF