Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Думаць пра сваю Бацькаўшчыну

Ганна КАНДРАЦЮК

Перад паваротам на Дубічы-Царкоўныя стаяць указальнікі: Izba Regionalna і Cerkiew. Той, хто паверне ў прапанаваны кірунак, хоча ці не, пападзе ў школу. Новая школа стаіць на тым самым пляцы, што рэгіянальная ізба-музей. Іх суседства невыпадковае — музей арганізавалі ў будынку старой школы, якая памятае яшчэ часы Івана Краскоўскага. Праўда, мала хто сёння ў Дубічах-Царкоўных і наваколлі ведае і памятае славутага вучонага, дырэктара беларускай гімназіі ў Дынабургу, перакладчыка „Гамлета” на беларускую мову, змагара за Беларускую Народную Рэспубліку. Іван Краскоўскі, дарэчы, вельмі паважаны ў Латвіі, заўсёды ганарыўся сваім родным прыпушчанскім кутом і суродзічамі. Здаецца, што і сёння дух славутага ўраджэнца дзесьці тут, блізка царквы і школы. У 2004-2006 гадах школа ладзіла еўрасаюзны праект разам з моладдзю з Беларусі і Эстоніі, ды ўсю падзею запісала ў часопісе на польскай, беларускай і англійскай мовах. Таксама ў рамках еўрапейскіх праектаў выдалі спеўнік з беларускімі песнямі, пазначанымі нотамі ды табулатурай для флажалета. Нешта кшталту лакальнага патрыятызму адчувалася на сустрэчы з гімназістамі. Найлепшыя вучні гаварылі, што пасля вучобы ва ўніверсітэтах і інстытутах, найахвотней вярнуліся б жыць і працаваць на сваёй зямлі, сярод сваіх людзей. Карацей кажучы, мудрасць прыпушчанскіх людзей заўсёды мяне натхняла і ўражвала!

* * *

Пра тое, як мяняецца наш менталітэт, найлепш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF