Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Маладыя хочуць змен у Бельску-Падляшскім

Ілона КАРПЮК

Паважаюць працу старэйшых, іх дасягненні, але бачаць таксама іхнія недагляды. Набываюць свядомасць сваёй адказнасці за супольную будучыню. Разумеюць патрэбу змен. Не баяцца канкурэнцыі. Рыхтуюцца не толькі на поспехі, але і на паразы.

Кандыдат А, 29 гадоў, жонка, дзіця, вышэйшая эканамічная адукацыя. Свой бізнес.

Кандыдатка Б, 28 гадоў, выпускніца аддзялення гуманітарных навук, досвед у няўрадавай дзейнасці, грамадская ангажаванасць.

Кандыдат В, 36 гадоў, жонка, двое дзяцей, ідэі на прыцягненне знешніх інвестараў, прамоцыя горада.

Кандыдат Г, 24 гады, вышэйшая інфарматычная адукацыя.

У пару словах даволі цяжка расказаць сваю выбарчую праграму. Прытым выбары ў органы самакіравання можна назваць спецыфічным выклікам. Бачым шмат лакальных выбарчых камітэтаў, у якіх няма вялікіх партыйных грошай на шырокую, бліскучую кампанію. Рашучасць, з якой намагаюцца саўдзельнічаць ва ўладзе на бліжэйшыя чатыры гады, дае ім сілу і нечакана папаўняе спіскі новымі, маладымі тварамі.

Новае пакаленне дарастае да таго, каб супольна рашаць свае справы. Гэта бачна і гэта цешыць. Якія аднак шансы ў новых кандыдатаў, цяжка ацаніць. Па-першае, дагэтуль не кіравалі і не было ў іх зашмат магчымасцей паказацца ў органах самакіравання ды няма ў іх доказаў на паспяховасць сваёй дзейнасці ў гэтай галіне. Па-другое і найважнейшае, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF