Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

У Новым Ляўкове новае „Бязмежжа”

Міра ЛУКША

Урочышча Лазовае з распаложаным тут агратурыстычным асяродкам „Бора-Здрой” стала ад некалькіх гадоў пастаянным месцам сустрэч удзельнікаў літаратурнага міжнароднага семінара „Бязмежжа”. Своеасабліваму мастацка-літаратурна-крытычнаму майстар-класу відаць спрыяе клімат гэтага месца, зрэалізаванага творчым чалавекам Барысам Казлоўскім. Мерапрыемства, ужо чатырнаццатае па ліку, сарганізаванае Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва” і Беларускім саюзам пры фінансавай падтрымцы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі РП, працягвалася ад 5 да 7 лістапада і сабрала аўтараў, крытыкаў, выдаўцоў, перакладчыкаў, даследчыкаў і журналістаў з абодвух бакоў мяжы і кранала сваім абсягам не толькі сучасную творчасць, аўтараў і распаўсюд літаратуры — кніжны і медыйны, а сягала і ў мінулае культуры і гісторыі Беларусі. Ужо сам пералік удзельнікаў сведчыць аб абсягу сустрэчы. Міхась Андрасюк — пісьменнік і радыёжурналіст, Яўген Вапа — выдавец, рэдактар, Ганна Кандрацюк — пісьменніца, спявачка і журналістка, Алег Латышонак — гісторык, перакладчык; Мікола Ваўранюк — тэлежурналіст, перакладчык; Марцін Рэмбач — перакладчык, журналіст; Яўген Янчук — настаўнік, інтэрнэт-журналіст; Наталля Герасімюк — радыёжурналістка, перакладчыца; Надзея Артымовіч — пісьменніца; Яраслаў Іванюк — перакладчык, інтэрнэт-бібліятэкар „Камунікату”; Віктар Стахвюк — пісьменнік; Янка Целушэцкі — паэт, журналіст; Аляксандр Максімюк — інтэрнэт-рэдактар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF