Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Адны радуюцца, а другія баяцца

Аляксей МАРОЗ

Пасля ўрачыстага адкрыцця, якое адбылося 1 кастрычніка, у Гайнаўцы пачало працаваць Прадпрыемства па перапрацоўцы адходаў, збудаванае побач даўняй звалкі смецця. Распачаліся таксама першыя работы на акраіне горада ў напрамку вёскі Хітрая, дзе мае быць звалка несартавальных прасаваных адходаў. Аднак гарадскім уладам так і не ўдалося супакоіць скептыкаў новай інвестыцыі. Асабліва жыхары вуліц Вжасовай і суседніх баяцца, што адходы, якія астануцца пасля сартавання смецця і маюць складвацца на былых Гурнянскіх лугах, могуць забруджваць акружаючую прыроду і шкодзіць здароўю людзей. Пішуць яны новыя пратэсты з патрабаваннем спыніць будову звалкі непрыдатных для рэцыклінгу адходаў.

З працай Прадпрыемства па перапрацоўцы адходаў маглі пазнаёміцца шматлікія госці, сярод якіх былі святары, самаўрадаўцы і прадстаўнікі шматлікіх устаноў. Нават улады суседніх паветаў маюць намер наладзіць супрацоўніцтва з гайнаўскай суполкай, каб давозіць сюды свае адходы для сартавання. Хаця ў агульным гайнавяне задаволеныя збудаваным паводле сучасных тэхналогій прадпрыемствам, то частка жыхароў Гайнаўкі апасаецца менавіта адходаў з суседніх рэгіёнаў. Гарадскія радныя пыталі раней на сесіях пра лёс прывезеных здалёк і непрыдатных для сартавання адходаў. Бурмістр Анатоль Ахрыцюк тлумачыў, што на сартаванні адходаў гайнаўскае прадпрыемства можа заўважальна зарабляць, а непрыдатнае для сартавання смецце будзе вяртацца ў тыя гміны, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF