Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Востраўскія пастушкі Стась ды Міхась

Міра ЛУКША

У драўлянай хатцы ля ціхай вуліцы Акацыёвай у Беластоку Міхась Хмялеўскі ў адну нядзельку чакаў звычайных гасцей — старога сябра з Паўднёвага Вострава ды сяброўку на пакаленне маладзейшую — Галю Алекшу з Піражкоў. Натупаўся зранку — а чым жа іх пачаставаць? Заставіў увесь стол пенсіянерскім багаццем. Галя прынесла смажаныя кані. Стась таксама прыйшоў не з пустымі рукамі. Але было і найважнейшае ў пукатай торбе Станіслава Лапуця. Ён прынёс Міхасю вершы, між іншым няскончаны адмысловы твор на юбілей 85-годдзя, які слушна ўжо адзначаецца паўгода, а будзе святкавацца яшчэ і яшчэ! Дастаў Стась той верш і пачынае далучаць фактаграфію, пра якую забыўся, бо без гэтага верш будзе без сэнсу. У вершы мае быць праўда. А можна забыцца пра тое-сёе ў такія гады, хоць ведае Міхася як уласнага брата. Wszycy pięknie się kłaniamy — bo 85-latka, Michasia, tu mamy! У доўгім вершы-паэме і пра радасці, і беды, ды найбольш усё ж — тае радасці. Пра тое, як востраўскі пастушок пайшоў у людзі, нажыў харошую сям’ю, стаў журналістам...

— „Лапуць — і не забудзь!” — прадстаўлаецца сам пан Стась. — І што тут далей напісаць? Абы пяро не зламаць!” А чаго сабе жадаеш, Міхась?

— Хацеў бы дажыць прынамсі да дзевяноста гадоў. А быў бы шчаслівы, каб і да сотні!

А Стась жартам дадае, што мае яму хапаць усяго ў галаве і ў рэшце цела на тыя шчасныя доўгія гады. А абое так страшна адчулі смерць сваіх палавінак — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF