Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Дзедаў кут

Ілона КАРПЮК

Недзе ў 1919-1920 гадах у гудзевіцкай школе можна было сустрэць Ларыску Міклашэвіч. Яна прыязджала ў Гудзевічы падыхаць пахам бэзу і дзедавай хаты. Зімою дзед браў яе на санкі, а ў час посту з дзіцячай бесклапотнасцю можна было ёй схапіць хвост селядца. Тыя моманты настолькі моцна запісаліся ў памяці дзяўчынкі, што ў 1966 годзе дарослая Ларыса, па мужу Геніюш, напісала верш „Гудзевічы”. Пасярод дзесяткаў выдатных беларускіх постацей культуры асобнае месца адведзена ёй у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.

Не так даўно экскурсія бацькоў і сяброў беластоцкага аб’яднання АБ-БА падалася ў традыцыйны восеньскі маршрут па блізкай Беларусі. На шляху ў чароўную Гародню прыпыніліся мы на пару гадзін у Гудзевічах. Невялікая на выгляд вёска можа здацца мініяцюрным сімвалам ідэальнай Беларусі. Нават не таму, што ёсць там крамы, царква, свая амбулаторыя, дом культуры, сярэдняя школа ці філіялы мастацкіх школ. Пасярод гэтых устаноў б’е сэрца ненатуральна вялікіх памераў — музей. Сэрца гэтае ў 1990-м годзе назвалі „дзяржаўным”, але да гэтага часу, як і сёння яно проста беларускае. У яго рытме б’юць меншыя сэрцы ўсіх турыстаў, даследчыкаў, беларусаў з розных краін, якіх цікаўнасць завядзе ў Гудзевічы.

Сядзім у зале „Народнай медыцыны”. Акружаюць нас выявы зёлак, рэцэптуры, таемныя кнігі ды, нечакана, крэмень. Са сцяны пранізліва спаглядае на нас Зоська Верас.

— Гэта яна мяне падштурхнула сарганізаваць гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF