Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Сямейная школа

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі дваццаць гадоў таму ў Новым Корніне адкрывалі новую школу, ніхто з мясцовых не думаў, што ў іх вёсцы будуць вучыцца дзеткі з паловы гміны, што за школьнай партай сустрэнуцца жыхары Старога Беразова і Чыжык, Махнатага і Хітрай, Дубіч-Асочных і Трывежы. І памяшаюцца іх дыялекты, якія ў мінулым насцярожвалі да боек на забавах. Вясковыя звычкі, як і дыялекты, малацікавыя для сучаснага польскамоўнага школьніка. Тут, як ва ўсім свеце, вольны час вучні праводзяць ля камп’ютараў.

— А ці за дваццаць гадоў у Новым Корніне будуць размаўляць па-англійску? — пытаем у настаўніка англійскай мовы.

— Магчыма, так яно будзе. Гэта ўжо іншае пакаленне, — кажа Юры Куклік. — Сёння ўсе хочуць ведаць англійскую мову. Хоць у нас абавязковай замежнай мовай — руская, то сто працэнтаў ходзіць таксама на англійскую. На перапынку ўсе вітаюць мяне: Good morning!

У духу я пазайздросціла спадару Юры Кукліку. Калі ў час перапынкаў я хадзіла па калідорах школы, мяне віталі адно словамі: Dzień dobry! Праўда, гэта не пярэчыла мясцовай традыцыі, паколькі такая форма прывітання таксама свая, беларуская!

* * *

У настаўніцкім пакоі пачастуюць мяне свойскім пірагом, які астаўся ад школьнага свята. Два дні раней прымалі прысягу ад першакласнікаў. Пачастунак падрыхтавалі матулі дзетак. Яны падрыхтавалі салодкі стол, напяклі пірагоў, прынеслі садавіну. Мерапрыемства напамінала сямейнае свята, бо ў першы клас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF