Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Парцава — наша бацькаўшчына

Аляксей МАРОЗ

Парцава, вёска распаложаная непадалёк ад Бельска-Падляшскага, апошнім часам стала мяняць свой выгляд. Шырокая асфальтаваная вуліца і нізка прыстрыжаная на абочынах трава робяць станоўчае ўражанне на прыезджых.

— Маладыя сталі купляць у нас дамы і рамантаваць іх. Рамантуюць хаты таксама нашы жыхары і нашы дзеці, што жывуць цяпер у гарадах і наведваюць нас, — заяўляе солтыс Анастасія Буркевіч, якая таксама разам з найбольш актыўнымі жыхарамі сяла мяняе воблік Парцава.

— Раней такога не было, а апошнім часам пачалі будаваць у нас ад фундаментаў ажно чатрыры новыя хаты. Неяк так склалася, што будаўнічая актыўнасць распачалася пасля зруху ў нашай вёсцы ў галіне культуры, а папярэдзіла яго наша змаганне за бацькоўскую зямлю, — кажа Валянцін Галушэўскі, адзін з галоўных пачынальнікаў культурнай дзейнасці і арганізатараў вакальнага калектыву „Луна”, старшыня добраахвотнай пажарнай каманды ў Парцаве, вясковы радны і старшыня Рады гміны Бельск-Падляшскі. — Мы хацелі, каб вярнулі нашым вяскоўцам зямлю, якую забралі пры народнай уладзе за непастаўленыя абавязковыя кантынгенты, а яе ўласнікам была Сельскагаспадарчае агенцтва. У 2004 годзе заснавалі мы аб’яднанне „Наша бацькаўшчына” і пісалі петыцыі ў розныя ўстановы, звяртаючы ўвагу, што без дастатковай колькасці палёў мясцовыя беларусы будуць прымушаны выязджаць у гарады. Ды не дачакаліся мы станоўчых рэзультатаў нашых намаганняў. Трапіла да нас толькі звыш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF