Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Пры грыбах пра гміну

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Позна папоўдні, у суботу папярэджваючую адкрыццё новай будыніны ратушы ў Міхалове і на некалькі дзён прыпозненае традыцыйнае ўжо Свята грыба, некалькі мужчын у распаложаных у гэтай гміне Шымках, звычайна — як гэта ў суботу ў гэтую пару — дэбатуючы тушыла прагу пад мясцовай крамай. — Відаць, што будуць выбары. Назарка ўжо пачаў ездзіць па вёсках. Дарогу дык выбудаваў да сям’і ў Юшкавым Грудзе, а ў нас нічога не зрабіў. І яшчэ сабе палац адкрывае!

Шафёр ранішняга, дваццаціпаругадовага ПКСа ў Міхалова праз Жэдню, а далей у Гайнаўку, у нядзельнае Свята грыба задзівіў пасажыраў: „Ведаеце, выслалі мяне ў гэты шлях першы раз. Як даехаць у Гайнаўку дык ведаю, але як праз Міхалова — не вельмі. Нават карты мне не далі. Можа хтосьці пакажа, як даехаць?

Пасажыр, мужчына сталых гадоў, у элегантным касцюме, сеў паблізу шафёра: „Добра. Я да сябе, у Міхалова. Дарогу ведаю”.

Нашто гэты палац?

Элегантны пасажыр не падвёў як чалавечы GPS. Праз нейкія паўгадзіны, зварочваючы ўправа з баброўніцкай дарогі, кожныя два-тры кіламетры стаялі на абочыне машыны, а ў глыбі лесу было відаць групкі з кошыкамі і кулькамі. Некаторыя былі ўжо поўныя грыбоў. У Міхалове аўтобус спыніўся насупраць аграмаднага будынка, які быццам палац — пры новай ратушы. Цяпер каля трыццаці асоб працуе тут на больш за 1 600 квадратных метрах. Гэта пра гэты „палац” гаварылі дзядзькі пад „склепам” у Шымках. Адкрылі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF