Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Храмы і птушкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўнавата не быў я ўжо ў Кузніцы і мястэчка за той час выразна змянілася. Завітала ў гэтую мясцовасць Еўропа. А ўсё гэта сталася ў выніку пракладкі новай шашы, па якой трансгранічны рух пакінуў утаптанае гадамі месца ў цэнтры мястэчка. Перабудаваны чыгуначны вакзал цяпер амаль пусты. Пуста і на вакзальнай плошчы, на якой калісь тоўпіліся масы дзелавога народу. Хаця адзін турнікет аўтамабільнай стаянкі паламаны, аўтамабілі не карыстаюцца дармовай нагодай пастаяць там. На галоўнай вуліцы мястэчка таксама пуставата, пуставата і на адведзеным на базар участку. Некалькі там машын і каля двух дзесяткаў дзелавых асоб, якія, здаецца, чакаюць толькі давераных сабе памежных бізнесменаў. На базары негаманліва, відаць адбываецца там такая дзейнасць, якая патрабуе сакрэтнасці. Кароткія фразы выказваюцца на запаветным найслаўнейшаму ўраджэнцу Кузніцы Міхалу Каяловічу „общепонятном языке”.

Каля мураванага касцёла, пабудаванага ў 1860-64 гадах — акурат да мураўёўскага раскаталічвання, навінка: новы помнік прысвечаны „ўсходнім лёсам палякаў”. Таксама перад касцёлам пасаджаны два дубочкі ў памяць двух жыхароў Кузніцкай гміны, якія загінулі ў Катыні. Раней у Кузніцы былі два драўляныя касцёлы; першы з іх пабудаваны быў пры Жыгімонце Старым у 1545 годзе, наступны — у пачатку ХІХ стагоддзя. Самастойная парафія ў Кузніцы ўзнікла ў 1601 годзе; раней мястэчка было ў складзе Адэльскай парафіі.

Напалеон Роўба ў 1909 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF