Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Жыць у страху (1)

Аляксей МАРОЗ

Калі ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінуў архіепіскап Міран, вернікі з Гайнаўкі, якія ездзілі ў Варшаву, каб памаліцца ля труны ўладыкі, ставілі пытанне чаму менавіта так здарылася з архіепіскапам. Святары адказвалі, што нельга ставіць такіх пытанняў, толькі маліцца за ўпакаенне душы архіпастыра. Падобныя пытанні маглі ставіць сямейнікі загінуўшых у катастрофе, палякі, беларусы ці расіяне, якія сачылі за інфармацыямі ў масмедыях пасля авіякатастрофы. Некаторыя нават сталі называць Смаленскую зямлю праклятай. Айцец Гаўрыіл у праваслаўным асяродку ў Крыўцы тлумачыў, што няма праклятай зямлі, што Смаленскую зямлю можна лічыць святой, бо адтуль у Супрасльскі манастыр прыбыла ікона Божай Маці, якая на ўсходзе называецца Смаленскай, а ў нас называюць яе Супрасльскай.

Гэты год быў асабліва багатым на катаклізмы не толькі па Еўропе. У жніўні трэба было змагацца з велізарнымі пажарамі лясоў у Расіі, якія нішчылі вёскі, хутары, а нават сталі падыходзіць пад вайсковую часць з ядзернай зброяй. Па Іспаніі, а раней па Грэцыі вятры таксама распаўсюджвалі вялікія пажары. Вельмі моцныя паводкі прайшлі праз Кітай, Пакістан і Індыю, у час якіх ад вады пацярпелі мільёны людзей. Многія з іх асталіся без даху над галавой, тысячы — страцілі жыццё. Вялікія паводкі наведалі таксама еўрапейскія краіны, у тым ліку і Польшчу. У маі, чэрвені і жніўні тры вялікія паводкі пакінулі па сабе велізарныя шкоды, якія спасціглі звыш ста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF