Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Парадоксы, парадоксы

Васіль ПЕТРУЧУК

Ад нейкага часу ходзіць за мною нібы цень паняцце парадокс, якое жыве, пакутуе і дзейнічае сярод людзей, ды ёсць парадоксам, што нядрэнна сябе адчувае. А ёсць жа фальшам над фальшамі!

Беручы пад увагу абмежаванае месца, не буду над гэтым распісвацца, толькі выцягну наверх, быццам трусіка з капелюша, мікрапарадокс аб сабе і макрапарадокс — аб смаленскай катастрофе. У маім жыцці гэтых парадоксаў было да чорта і яшчэ пару, але праўдападобна не напісаў бы пра іх, бо чужыя мазалі нікому не баляць і не цікавяць, калі ён нікому непатрэбны. Але ўзнік макрапарадокс, які так ці сяк, але не пакінуў нікога ў свеце абыякавым. Гэта такая трагедыя ў Польшчы, якой ёй не жадаў бы найгоршы вораг. Але пачну з мікрапарадокса.

У канцавым перыядзе маёй службы я апынуўся пад начальствам падпалкоўніка-беларуса, які кіраваў аддзелам па лініі ІІ дэпартамента контрразведкі. Працавалі там палякі, беларусы і „пярэхрысты”. Бяру гэта ў двукоссе, бо яны фармальна не парахрысціліся, а толькі ў анкеце падавалі: Polak, Katolik — пішучы гэта з вялікай літары. Значыць, ілгалі... Але я сказаў, што не буду распісвацца, дык не буду. Бо калі б хацеў напісаць, то ў „Ніве” старонак не хапіла б...

Але справа ў тым, што трох з „пярэхрыстаў” вельмі любілі начальніку даносіць на ўсіх, а гадаванцам быў С., бо акрамя службы даносу, удзяляў начальніку сваю кватэру. Быў кавалерам. На мяне таксама даносілі, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF