Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Які перапіс? Каму перапіс?

Ілона КАРПЮК

Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае значэнне на будучыню, запрасіў да сябе прадстаўнікоў арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы. Аднак сустрэча мела зусім іншую праграму, чым запланавалі яе арганізатары. Можна яе назваць „сустрэчай другога пытання”.

— Галасы кашубаў пераканалі нас у патрэбе ўвядзення другога пытання, каб перапіс прадстаўляў складаныя тоеснасці, таму вырашылі выйсці насупраць, — сказаў Юзэф Аленьскі, старшыня Галоўнай статыстычнай установы.

— Прытрымліваемся патрабаванняў заканадаўства, таму вынікі, якія будзем прэзентаваць пасля перапісу, неабходныя для працы іншых устаноў, як хаця б Міністэрства ўнутраных спраў, — працягнула намеснік дырэктара Дэмаграфічнага дэпартамента ГСУ Люцына Новак.

— Наша мэта — данесці як мага найбольш аб’ектыўныю інфармацыю. Мы даем прылады, а пасля толькі перадаем вынікі, — падкрэсліў прэс-сакратар старшыні ГСУ Веслаў Лагадзінскі.

Аб’ектыўнасць, халодны падыход, стандарты, прафесіяналізм. Аднак гладкія словы прадстаўніколў ГСУ зразу разбурылі пытанні Алены Дуць-Файфер, навукоўца, прадстаўніка лэмкаў. Яе і іншых прадстаўнікоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF