Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

У чаканні Беларусі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У дзень, калі Польшчу абышла інфармацыя, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі з Расіі, паміж першым і другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, на дарожным пагранпераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай Браніслаў Камароўскі, маршалак Сейма, выконваючы абавязкі прэзідэнта і кандыдат ад Грамадзянскай платформы ў прэзідэнты падпісаў польска-беларускую дамову аб малым памежным руху (МПР). Аднак не так хутка яна будзе абавязваць. Беларускі бок не пачаў яшчэ працэдуры яе ратыфікацыі ў сваім парламенце.

Неаднаразова прадстаўнікі беларускіх улад адзначалі, што залежыць ім на хуткім уступленні ў сілу дамовы аб МПР. На тры гадзіны да таго як Браніслаў Камароўскі прыляцеў на верталёце ў Кузніцу (22 чэрвеня), Аляксей Зелянко, прэс-сакратар пасольства РБ у Варшаве тлумачыў „Ніве”:

— Актуальна праект ратыфікацыйнай дамовы знаходзіцца на этапе ўнутрыдзяржаўнага абмеркавання. Пакуль трапіць у парламент, мусіць быць разгледжаны на ўзроўні міністэрстваў. Няма ў тым ніякіх праблем. Праект дамовы будзе абмеркаваны ў час асенняй сесіі. Патрэбны будуць яшчэ абмен ратыфікацыйнымі лістамі і подпіс пад дамовай нашага прэзідэнта. Беларусь хоча, каб дамова ўступіла ў сілу як найхутчэй.

— Значыць, калі беларускі бок завершыць усю працэдуру? — дапытваліся мы ў прэс-сакратара.

— Цяжка прадбачыць. Усё залежыць ад таго як хутка вырашыць парламент. Дамова мае разглядацца ў час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF