Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н-р 24)

Пасля першага візіту ў Акопы я не ведала што думаць. Многія ранейшыя ўяўленні пра бласлаўлёнага Ежы Папялушку перакуліліся дагары нагамі. Я адчувала яго светласць і дапамогу, але ўразіла мяне бездапаможнасць і пачуццё крыўды з боку родных ксяндза-пакутніка. Брутальная смерць 17 кастрычніка 1984 г. нанесла балючы адбітак на здароўе і жыццёвыя праекты сям’і.

— Я не даў рады нават сярэдняй школы закончыць, — кажа Станіслаў Папялушка. — Людзі ўнікалі нас, прыдзіраліся без прычны...

— То куды вы хадзілі ў школу? — спыталі мы з прыадкрытымі ад здзіўлення ратамі.

— У Сухаволю...

— У той ліцэй, што зараз названы імем Ежы Папялушкі?

— У гэты самы!

— А я ў Беластоку вучыўся, — уключаецца ў размову сын нашага субяседніка, Ежы Павел Папялушка. Калі на першым уроку настаўнік пачуў яго імя і прозвішча, насмешліва хмыкнуў і заявіў: „Synu, u mnie nie masz szansy nawet na dwóję!”

— А пра які прадмет ідзе мова? — апошняе пытанне мы паставлілі, каб пазбегнуць тыповых для падляшскай зямелькі падазрэнняў:

— Гэта было на першым уроку англійскай мовы, — пачулі мы ў адказ. І дадаў: — A z rosyjskiego to nigdy nie było problemu!

Яшчэ да прыезду ў Акопы мы дачыталіся, што і сам бласлаўлёны быў заўсёды выдатнікам па рускай мове. Пра беларускую мы не спыталі, бо тут ніколі яе не вывучалі ў школе. У Сухавольскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF