Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Бяседа пад троіцкімі бярозкамі

Ганна КАНДРАЦЮК

Гожэ вашэ село Тыневічы!

Але! Асфальтуовку зробілі, то і гожэ...

Не пра асфальтаваную дарогу я думала, выказваючы ўголас захапленне вёскай Вялікія Тыневічы. Спадабалася мне агульная чысціня і дагледжанасць панадворкаў ля старых дамоў, прыаздобленых агародчыкамі з чырвонымі цюльпанамі і квітнеючымі яблынькамі. І бяседная атмасфера напярэдадні нядзелі. На многіх панадворках, застаўленых нямецкімі і японскімі машынамі, грылявалі гарадскія дзеці і ўнукі, абавязкова пад музыку гуртоў „Ас” або „Прымакі”. Старажылы прыселі на лавачках ля хат...

— Пайшлі ў святліцу, беларускія выступленні паглядзім, — прапануем тром бабулям, апранутым як на фэст...

Вы молодыя ідітэ, — адказваюць, — нам, старым, музыкі не мілы, усё баліць, косці круціць...

У апошнім тлумачэнні мы адчулі нешта накшталт: прабачце, але нам нельга! Пасля даведаемся, што ў той самы дзень у вёсцы пахавалі Літоўку, праўда, старажылку адпявалі ў яе хаце, а не як апошнім часам прынята ў Вялікіх Тыневічах, у будынку былой школы, пераробленай на святліцу. (Чытача можа зацікавіць мянушка пакойніцы, якая сама па сабе нясе цікавую інфармацыю. У Нарваўскай гміне літоўкі і ліцьвіны не грамадзне Літвы, толькі жыхары суседняй Нараўчанскай гміны, якіх у мінулым раздзяляла мяжа паміж ВКЛ і Каронай).

Мерапрыемста пад лозунгам Жыве яшчэ традыцыя запланавалі пачаткова на 12 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF