Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Чарнагорыя гэта 90 працэнтаў гор або праваслаўныя горцы над Адрыятыкай

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

— Адкуль ты? — пытаецца ў мяне Мілан, двухметровы ўласнік пансіёна ў Рафаловічы, прадмесці Будвы, што на чарнагорскім узбярэжжы Адрыятычнага мора.

— Што? — крыху збянтэжана пачынаю свой адказ. — Адкуль... з Беластока! — цікава, ці ён ведае, дзе гэта.

— А-а-а... То ты рус! — упэўнена, але і з сімпатыяй каментуе чарнагорац.

— Праваслаўны? — распытвае далей.

— А як жа, праваслаўны, беларус! — таксама не без скрыванай радасці адказваю яму.

— Рус, рус, нэ поляк, рус!

* * *

Русафільства чарнагорцаў мае не толькі гістарычныя падставы. Сёння даходзіць яшчэ сучаснае, эканамічнае перш за ўсё, вымярэнне.

Большасць турыстаў, што адпачываюць на чарнагорскім узбярэжжы, гэта „рускія” — ці гэта расіяне, ці ўкраінцы, ці беларусы ці нават літоўцы.

Хаця гэтыя апошнія, дэманстратыўна апранутыя ў футболкі з літоўскімі эмблемамі, святкавалі перамогу літоўскай каманды на баскет- ці валейбольных чэмпіянатах, якія праходзілі ў суседняй Сербіі. А мясцовае тэлебачанне іх транслявала, а, вядома, у такіх турыстычных раёнах кожны паб, кафэ, каноба ці рэстаран нават ладзіць для сваіх кліентаў нейкія латарэі (зразумела, з магчымасцю выйгрышу, або часцей пройгрышу заложаных грошай).

Стаўка на „рускіх” турыстаў мае сваё адлюстраванне яшчэ і ў тым, што большасць экскурсаводаў, афіцыянтаў ці яшчэ каго там сяк-так авалодала рускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF