Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Там по маёвуй росі

Аляксей МАРОЗ

— Сёлетні фестываль можна назваць юбілейным, бо сем, гэта важная і сімвалічная лічба, паколькі 5, 10, ці 15 практычна нічога не абазначаюць. У сем гадоў малы чалавек пераступае першы парог даросласці і ідзе ў школу, у Царкве ёсць сем таінстваў, а на багаслужбах запальваецца сямісвечнік. Ці мы, як арганізатары, ужо дарослыя, цяжка сказаць. Важна, каб у гэтай даросласці заставацца крыху дзяцьмі, а вясна — гэта такі час, калі з дзіцячай радасцю мы ізноў адкрываем Божы свет, — сказаў дырэктар фестывалю „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік, заадно старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, якое з’яўляецца яго арганізатарам.

На VII Міжнародным Падляшска-Палескім фестывалі „Там по маёвуй росі”, што з 2 па 16 мая праходзіў у Студзіводах, Крывятычах, Моры, Збучы, Чыжах і Шчытах, большую частку спевакоў і танцораў састаўлялі маладыя, так як гэта ад вякоў было ў нашых вёсках. На студзіводскім мерапрыемстве не было яшчэ так вялікай колькасці маладых выканаўцаў народнай творчасці. Хаця старэйшыя жанчыны выступалі з цікавымі і непаўторнымі песнямі, а мужчыны сумелі зацікавіць сабраных вопытнай ігрой на даўніх музычных інструментах, то галоўнымі героямі вяселля і карагодаў былі маладыя дзяўчаты і хлопцы, якія ўдала спраўляліся са сваімі ролямі, а галасістымі спевамі не саступалі старэйшым вопытным і спрактыкаваным носьбітам нашых традыцый. Канешне, прызабытыя і вельмі вартасныя даўнія песні прагучалі з вуснаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF