Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

Беларускі драўляны народ у Студзіводах

Аляксей МАРОЗ

Драўляная хата ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах з кроснамі, ткацкімі вырабамі і даўнімі прыладамі працы, што складалі яе пастаянныя экспазіці, запаўнялася людзьмі ў час мерапрыемстваў і майстар-класаў, якія там ладзіліся або тады, калі наведвалі яе турысты. Нядаўна гэты даўні вясковы дом запоўніўся іншымі, чым звычайна, людзьмі, апранутымі ў рабочую і святочную вопратку, што выйшлі з пад рук Міколы Тарасюка, аднаго з самых цікавых і лепшых беларускіх народных разьбяроў. Гэтая вельмі арыгінальная разьба 2 мая была запрэзентавана ў час адкрыцця выстаўкі „Драўляны свет Міколы Тарасюка” бельскай публіцы і гасцям з Беластока, Гайнаўшчыны і іншых мясцовасцей. Драўляныя кватаранты, якія вельмі ўдала ўпісаліся ў клімат вясковай хаты і ажывілі яе, будуць састаўляць кампанію спевакам у час VІІ Міжнароднага Падляшска-Палескага фестывалю „Там по маёвуй росі”, які распачаўся менавіта з гэтай выстаўкі. Глянуўшы першы раз на выявы драўляных жанчын і мужчын, якія запоўнілі студзіводскую хату, складаецца ўражанне, што гэта цікавыя цацкі для дзетак і калі б тыя сабраліся на майстар-класах, мелі б добрую нагоду, каб пагуляць драўлянымі лялькамі. Спадар Тарасюк выконвае падстаўкі з ракіты, а пасля ставіць на іх выявы людзей, хат, калодзежаў ці хатняй жывёлы. Але яго постаці ў руху, часта відаць на іх тварах весялосць. Прыглянуўшыся дакладней на вельмі цікавыя працы вядомага ў Рэспубліцы Беларусь і па за яе межамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF