Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

У цені Белай вежы

Пётр БАЙКО

У XIII стагоддзі ў Камянцы, што зараз знаходзiцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Брэсцкая вобласць), была збудавана aбаронная вежа, так званы данжон. Стаіць яна на левым беразе ракі Лясной, на высокім, плоскім узвышшы, на якім даўней існаваў умацаваны горад. Горад гэты з цягам часу ператварыўся ў драўляны замак, рэшткі якoга пратрымаліся да пачатку XIX стагоддзя.

Некаторыя беларускія гісторыкі і краязнаўцы звяртаюць увагу, што распаўсюджаная назва Белая вежа ў суаднясенні да гэтага aб’екта з’яўляецца няправільнай. Правільнай жа будзе назва Камянецкая вежа. Першым вежу назваў „белай” быццам Георгій Карцоў у сваёй кніжцы „Белавежская пушча” (Санкт-Пецярбург 1903). Напісаў ён, што вежа стаіць на беразе ракі Белай (у сапраўднасці каля падножжа вежы праплывае рака Лясная) i aдтуль яе назва. Менавіта ў такі спосаб мела ў дрyку прыжыцца назва Белая вежа.

У беларускай і рускай літаратуры наогул сцвярджаецца, што менавіта ад гэтай вежы i пайшла назва Белавежскай пушчы, якая дасягала калісьці ваколіц Камянца (зараз Камянец аддалены ад акраіны Белавежскай пушчы на 40 км). Значыць, усё-такі назва Белая вежа функцыянавала і да Г. Карцава!? Пётр Шаўцоў у кніжцы „В заповедной пуще” (Мінск 1970), спасылаючыся на некаторых гісторыкаў, мяркуе, што навакольнае насельніцтва магло называць вежу Белай не ад яе колеру, а таму, што яна была незалежнай, непрыступнай (быццам белы колер меў даўней абазначаць свабоду, незалежнасць). У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF