Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Прэм’ер Паўляк у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Большасць насельніцтва Гайнаўшчыны жыве па за павятовым цэнтрам і менавіта многа жыхароў вёсак і невялікіх мясцовасцей сабраліся на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам польскага ўрада і заадно міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам, наладжанай 9 красавіка ў Гайнаўскім доме культуры павятовым аддзяленнем ПСЛ (Польскай сялянскай партыі). На мерапрыемства прыбылі таксама беларускія дыпламаты з паслом РБ у Польшчы Віктарам Гайсёнкам, самаўрадавыя гмінныя і павятовыя ўлады Гайнаўшчыны і некаторыя самаўрадаўцы з Бельскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў, а ў канцэртнай зале ГДК можна было ўбачыць таксама святароў, прадстаўнікоў буйнейшых прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, кіраўнікоў шматлікіх устаноў і солтысаў. Частка сабраных разлічвала, што ўдасца ім расказаць пра свае клопаты, або хаця паставіць пытанне віцэ-прэм’еру Вальдэмару Паўляку, але, як пасля аказалася, з за нястачы часу не ўсе жадаючыя паспелі гэта зрабіць.

Віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк спаткаўся з вучнямі і настаўнікамі Гайнаўскага белліцэя. Перад госцем з беларускімі песнямі выступіла „Знічка”, затым белліцэісты мелі нагоду паставіць віцэ-прэм’еру пытанні.

— Віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк расказаў пра поспехі ў польскай гаспадарцы. Мы пыталі госця пра яго магчымы старт у прэзідэнцкіх выбарах, але не адказаў нам на гэтае пытанне. Спыталі таксама, што найбольш спадабалася віцэ-прэм’еру ў Гайнаўцы, а ён паказаў на першы рад, дзе мы сядзелі, — заявілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF