Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Чарнагорыя — шлях да незалежнасці

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

„Колькі вас будзе?” — пытаюцца турысты ў чарнагорца. Той жа амаль вокамгненна адказвае: „Ну, 150 мільёнаў”, — а бачыўшы здзіўленне ў вачах турыстаў, дадае, не менш упэўнена: „Ну, разам з рускімі, 150 мільёнаў”.

У пачатку мінулага стагоддзя адказ на такое пытанне быў падобны. Прытым не 150, а 100 мільёнаў. Вядома, разам з рускімі.

Вось такі расповед няраз чуецца ад экскурсаводаў пра Чарнагорыю і яе баявітых жыхароў.

* * *

Прарасійскія сімпатыі чарнагорцаў гэта не справа ХХ ці нават ХІХ стагоддзяў. Яшчэ 168 гадоў да Берлінскага кангрэса, падчас якога ў 1878 годзе было вырашана пра незалежнасць Чарнагорыі (прынамсі дэ-юрэ), расійскі цар Пётр І ужо прызнаў Чарнагорыю. Тады менявіта, калі Расія ваявала з Турцыяй у 1710 годзе і заклікала балканскія народы выступіць на іх баку супраць асманаў — чарнагорцы адгукнуліся станоўча. Другі раз у час японскай вайны 1905 года на баку рускага цара ваявала пяць тысяч чарнагорцаў.

Аднак увесь час гэтая незалежнасць была „няпоўнай”, апрача некалькіх гадоў канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў, калі краіна сапраўды была суб’ектам міжнароднага права. А так заўсёды нейкія бліжэйшыя ці далейшыя суседзі ў большай ці меншай ступені ўладарылі над ёю. Ці гэта была Асманская імперыя, ці Аўстра-Венгерская манархія, ці Венгерская Рэспубліка. Наогул тады яе абшар быў яшчэ меншы чым цяпер, да таго яшчэ без доступу да мора.

А вось пасля І сусветнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF