Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (18)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ойча Яраміне! Дапамажы нам падняць з заняпаду нашу мову. Каб з гонарам і радасцю мы гаварылі на ёй з Богам. Каб нашае слова гучэла ў Царкве і нашых сэрцах. Заступіся за нашага добрага брата Анатоля. Каб ягоны плён служыў нашаму адраджэнню і мацаванню ў веры Гасподняй...

Ад моманту, калі інак Мікалай выказаў над магілкай старца Яраміна гэтыя малітоўныя словы, прайшло некалькі месяцаў. Але яны з той жа сілай і свабодай гучаць у сэрцы і галаве. Як той вецер, які ахінуў нашу вандроўку па святых магілках у Жыровічах. Мы адчувалі, што старац Ярамін паспрыяў і нашаму знаёмству з гэтым — як пісала Ларыса Геніюш — святым куточкам на зямлі. Дзякуючы жыровіцкаму празорцу і цудатворцу, якім пасля смерці вернікі палічылі старца Яраміна, мы глянулі на Жыровічы вачыма інака Мікалая (літаратурны псеўданім: Зьніч). Бо наш апякун, інак Мікалай, трапіў у Жыровічы менавіта дзякуючы гэтаму святому.

* * *

Інак Мікалай быў рады, калі мы папрасілі звадзіць нас на манастырскія могілкі. Некраполія знаходзіцца нейкі кіламетр ад манастыра на ўзгорку, які завяршае капліца св. Юрыя. Магілы манахаў і святых уражваюць непрыкметнасцю, сціпласцю, аднолькавасцю. Месцы спачыну пазначаны жалезнымі крыжамі, якія самі па сабе напамінаюць лес. Над іх магілкамі мімавольна глядзіш на купалы манастыра, якія вытанчана кампануюцца з навакольнымі ўзгоркамі, далінай Шчары і лясамі. Адразу мы пайшлі да магілкі мучаніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF