Ніва № 14 (2812), 4 красавіка 2010 г.

Нашы святыні

Віктар БУРА

Нельга забыць 2006 год, калі ў Гайнаўцы паўсюдна гучалі палымяныя словы аб неабходнасці падтрымкі беларускай культуры, нашай спадчыны, нашай айчыны... А плылі яны з вуснаў сённяшніх „нашых” радных і чыноўнікаў, якія тады вылучаліся кандыдатамі на самаўрадавых выбарах, мецілі трапіць у гарадскія ўладныя структуры. Здавалася мне тады, што яны для нас, беларускага насельніцтва, Богам дадзеныя, што нашы радныя выканаюць усе перадвыбарчыя абяцанні, вырашаць набалелыя праблемы нашага грамадства. Кандыдаты, на пасаду бурмістра і радных, стараліся дайсці да ўсіх асяроддзяў, не абмінулі і праваслаўнага духавенства. Святароў прасілі яны паўплываць сваім аўтарытэтам на прыхаджан-выбаршчыкаў, каб тыя аддалі свае галасы на „нашых”.

Пасля выбараў усе цешыліся, што „нашы” перамаглі, што ўлада ў горадзе апынулася ў добрых руках.

А што ж робіцца сёння дзеля таго, каб Гайнаўка стала прывабнай для турыстаў, як улады збіраюцца арганізаваць нашу геаграфічную, гісторыка-культурную прастору, у якой пражывае беларуская меншасць? З такім пытаннем звярнуўся я да настаяцеляў двух гайнаўскіх прыходаў.

Айцец Леанід Шэшка: Наша царква св. Іаана Хрысціцеля знаходзіцца па вуліцы Рэя ў Гайнаўцы. Аўтобусы па дарозе ў Белавежу спыняюцца ў нас, наш прыгожы храм наведваюць айчынныя і замежныя турысты. Але ёсць праблема. Ужо некалькі гадоў звяртаюся да бурмістра горада з просьбай, каб навонкі царквы ўстанавіць падсветку. Па-першае, гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF