Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

Вуха, горла, нож

Ілона КАРПЮК

— Пазваніў мне мой сябра Юльюш Махульскі і кажа: „Калі так ужо ўсё чытаеш то вазмі Вуха, горла, нож Ведраны Рудан” — успамінае Крыстына Янда.

Было гэта год да адкрыцця Тэатра Палонія ў Варшаве. Крыстына Янда, уласніца Тэатра і супервядомая ў Польшчы акцёрка, пачала да гэтай падзеі рыхтавацца. Чытала ўсё. Прачытала тады мноства кніжак. Пачала шукаць сучасную прозу, з якой удалося б скласці класную адаптацыю. Прозу, бо драм пра важныя справы зараз, паводле яе, у Еўропе не пішуць. Магла б тады перанесці на сцэну нешта з кніжак Мануэлі Грэткоўскай, бо тады яе паўсюдна чыталі ў Польшчы, але рытарычна сябе спытала: Ці гэта сапраўды важнае?

29 сакавіка гледачы беластоцкага Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі змогуць пабачыць упершыню так выдатную манадраму ў выкананні Крыстыны Янды. Наогул пішам у „Ніве” пра беларускія спектаклі, якія гасцявалі ў мясцовым драмтэатры, але варта і адзначыць гэтую падзею. Гэта апошні момант, каб купіць білет і пабачыць гэтую жамчужыну. А калі паспееце, то прачытайце кніжку, на аснове якой узнік спектакль. Не трэба будзе пытаць, якая версія больш вам падыходзіць, бо абедзве геніяльныя.

— Я шукала важнай, універсальнай... вялікай тэмы, — кажа пасля аднаго з варшаўскіх спектакляў Крыстына Янда, — а вайна на Балканах з’яўляецца такой тэмай. А яшчэ націск на чалавека ў арыентацыі з аднаго боку бескампраміснай, з другога зусім слабой, здаваліся ідэальнымі рамкамі для гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF