Ніва № 13 (2811), 28 сакавіка 2010 г.

„Які прыгожы гэты свет!”

Міра ЛУКША

Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве РБ, які дзейнічае ў Беластоку, адкрыў свае выставачныя залы з канцом лютага г.г. для выстаўкі фатаграфій Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага, доктара гістарычных навук, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўніка Універсітэта ў Беластоку. Нарадзіўся ён у 1956 г. на Брэстчыне. Займаецца выкладчыцкай працай — быў асістэнтам, прарэктарам і рэктарам у БрДУ. Вёў заняткі па гісторыі рэлігіі, рэлігіязнаўстве, спецкурс „Стараабрадніцтва ў Беларусі”. Яму належыцца аўтарства дзвюх манаграфій і трох вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў, мноства артыкулаў пра праваслаўе і стараабрадніцкую царкву, гісторыю і культуру Беларусі ў навуковым друку, вядомых не толькі ў Беларусі. На падставе ўнікальных архіўных крыніц у апошні час плануе выдаць чарговую манаграфію — пра Свята-Макар’еўскі манастыр у вёсцы Чонкі каля Гомеля. Не зачыняецца ў сценах вучэльні і ў архівах. Захапляецца фатаграфіяй, відэаздымкамі, падарожжамі. Ягоныя фатаграфіі паказваліся на выстаўках, змешчаны ў фотаальбомах. Збірае таксама фотаапараты — ад Смены-2, -6, — 8, Фэда, Зоркіх, Зенітаў, Практыкаў, Ніканаў — аж да сучасных лічбавых — усе, якімі здымаў рэчаіснасць: людзей, прыроду, помнікі архітэктуры, краявіды..

Гэтая выстава „Які прыгожы гэты свет!” — не зусім звычайная, — прадставіў вучонага мастака дырэктар КЦБ Аляксандр Карачун. — Таму, што яна зроблена рукамі і галаволю чалавека, які спецыяльна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF