Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

У гонар славутага Васіля Быкава

Аляксей МАРОЗ

Вядучай тэмай ХVІ Алімпіяды беларускай мовы была творчасць класіка беларускай літаратуры, змагара за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі Васіля Быкава. Тэмы пісьмовых работ, якія патрабавалі ад ліцэістаў ведання прозы Васіля Быкава, паявіліся на ўсіх этапах алімпіяды і таму была вельмі добрая нагода, каб на ўроках беларускай мовы больш увагі адвесці творчасці гэтага пісьменніка. Калі былі вылучаны пераможцы школьных элімінацый алімпіяды, настаўнікі беларускай мовы працавалі з імі на пазакласных занятках, аналізуючы творчасць Быкава.

— Васіль Быкаў гэта вядучы пісьменнік у гісторыі беларускай літаратуры. Вялікім недаразуменнем і віной свету з’яўляецца непрысваенне яму Нобелеўскай прэміі, бо ніхто з беларускіх пісьменнікаў не заслужыў на яе так як ён. Ніхто таксама так яскрава як Быкаў не дэмаскаваў бальшавізму, сталінізму і адмоўных з’яў у ваенны час, — заявіў старшыня Арганізацыйнага камітэта алімпіяды, шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта прафесар Аляксандр Баршчэўскі і дадаў, што адметнасць шаснаццатага выпуску алімпіяды заключаецца менавіта ў незвычайнасці галоўнага яе героя. У час цэнтральных элімінацый беларускай алімпіяды, што 4 сакавіка праходзілі ў Бельскім белліцэі, аказалася, што ўсе тэмы да пісьмовых работ тычацца творчасці Васіля Быкава, чаму рады былі нашы ліцэісты. Першая з прапаноў да пісьмовых прац адклікалася непасрэдна да сучасных падзей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF