Ніва № 12 (2810), 21 сакавіка 2010 г.

Гады адыходзяць, праблемы застаюцца

Васіль ПЕТРУЧУК

Пра тое, што хачу коратка тут прадставіць, я даўно думаў, але ніколі не задзейнічаў. Не задзейнічаў таму, што па сваім сціплым характары не хацеў у чыіхсьці вачах быць „кімсьці”, хто суне нос не ў свае справы. Я, як чалавек дысцыплінаваны і ўражлівы на пункце вайсковай справы, вельмі дбаў аб гонар салдата, а асабліва тады, калі жаўнерскія масы невіноўна пакутавалі ад знявагі і гінулі як смецце. Мне салдаты Чырвонай Арміі і Народнага Войска Польскага былі заўсёды вельмі дарагімі, і тыя, што ваявалі, і выжылі пасля вайны, а таксама і помнікі, якія ім паставілі. І калі я ў сямідесятыя гады мінулага стагоддзя быў намеснікам гуртка (800 асоб) Саюза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю, аднойчы ў свабоднай гутарцы падаў прапанову, каб маршалу Савецкага Саюза, двойчы герою СССР Васілю Сакалоўскаму паставіць помнік. Ніхто з прыстуных не адазваўся. А я дадаў: „Гэта ж наш зямляк з вёскі Козлікі каля Заблудава”. Я зразумеў, што мае прыхільнікі ведаюць гэтае асяроддзе лепш чым я, новаабраны, і не хацелі дражніць калег з іншых груповак, дык прамаўчаў.

Пасля, з нагоды 30-й гадавіны Вялікай перамогі на маю просьбу польская рэдакцыя Маскоўскага Радыё перадала: W związku z trzydziestą rocznicą zwycięstwa Polska Redakcja Radia Moskiewskiego przesyła pozdrowienia członkom ZBOWiD Koła nr 3 i piosenkę Bułata Okudżawy „Бери шинель, иди домой”. Я ўсцешаны пайшоў на пасяджэнне праўлення гуртка і запрапанаваў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF