Ніва № 11 (2809), 14 сакавіка 2010 г.

Над Нурцом

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мінулая зіма так надакучыла, што нават у пачатку сакавіка дарожныя службы строга перасякаюць яе спробы вярнуцца на нашы, для прыкладу, дарогі. Вось выпаў кволенькі снег, мо з паўсантыметра, а ўжо на досвітку беластоцкія тратуары акуратна расчышчаны магутнай тэхнікай. Ды не толькі ў гэтым вялікім — як на нашы меркі — горадзе ідзе змаганне з надаеўшым снегам. Па дарозе з Бельска ў Браньск машына з паднятым плугам рассыпае соль, на якую быццам не былі ў адпаведных бюджэтах размеркаваны дастатковыя сродкі...

Злажу з аўтобуса ў Кальніцы з нейкім расчараваннем, бо на карце прыпынак пазначаны недзе ў канцы вёскі з боку Браньска. Думаў, што пагляну, як там выглядае той „Орлік”, вясковы спартыўны комплекс, пабудаваны менавіта ў Кальніцы, у якой, бадай, мела астацца толькі тры асобы здольныя тым спортам займацца. А ў сутнасці прыпынак там зараз у пачатку, з боку Бельска, і, маючы перад сабою кіламетры зімовай дарогі, пакідаю вясковы спорт за спіною.

Іду дарогай, якая спалучае два гмінныя цэнтры Бельшчыны — Браньск і Боцькі. І не асфальтаваная яна, толькі брук на ёй, праўда — роўны. На ўскраіне ляска, дзе пачынаюцца палі вёскі Кярснова, стаіць даўні цэментны крыж, перад самой вёскай — каменны. Кярснова, так як і згаданая дарога, не надта спяшае ў новае стагоддзе. Шмат у гэтай вёсцы старых хат, шмат пажыленькіх людзей, якіх акурат перада мною наведвае аўтакрама. Бо ў вёсцы пастаяннай крамы няма. І, здавалася б, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF