Ніва № 10 (2808), 7 сакавіка 2010 г.

Крамянец ноччу

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

— Цёмна, хоць вока выкалі, — паўтараў што і раз мой сябра Марк Кірылюк, калі пасля змроку ішлі мы праз Крамянец.

Ну, вока не выкалаў, але гуз сабе набіў.

Аматарам моцных адчуванняў рэкамендую вечаровыя прагулкі па ўкраінскіх мястэчках і гарадах. І гэта не па прычыне свінога грыпу. Не, тады яшчэ пра гэта і не гаварылася.

Дык мала таго, што навокал егіпецкае цемрыва, то яшчэ і ў морду дастаць можна без ніякай прычыны.

У Крамянцы ўдалося нам пазбегнуць толькі мардахлясту.

Мястэчка з багатай, нават вельмі багатай гісторыяй, цікавымі краявідамі і адносна нядрэнна захаванымі помнікамі мінуўшчыны. Распаложанае яно на мяжы гістарычных краін — Падолля і Валыні. Калі ўзлезеш на Замкавую гару, інакш гару Боны (397 м н.у.м.), глянеш на поўнач — дык убачыш бугаркаваты рэльеф Валыні, глянеш на поўдзень — больш разнастайныя краявіды Падолля. А пры добрым надвор’і, глядзеўшы на паўднёвы-захад, можаш убачыць купалы Пачаеўскай лаўры. А вось унізе, ля адхона гары — доўгі і пакручасты як сляпая кішка Крамянец з адной галоўнай вуліцай (з многімі названнямі паасобных яе адрэзкаў).

Само мястэчка, хоць так шмат значыць для гісторыі і літаратуры, выклікае ўсё-такі ўражанне непрыемнае, маўляў — запушчанае яно. Асфальтаваныя тратуары з дзіркамі, велічынёй у 5-10 сажняў кожныя некалькі метраў, ды пагашаныя вулічныя ліхтары. Ні адзін з іх не свяціў, а гэта было паміж 21 і 22 гадзінай. Да таго яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF