Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Лагодная бяссільнасць

Размова з Кшыштафам Занусі, рэжысёрам сусветнай славутасці

Ніва”: — Калі мы сустракаемся, у Беларусі якраз арыштавалі сорак дзеячаў Саюза палякаў, між іншым Анжаліку Борыс, і адбылося гэта тры дні пасля візіту ў Варшаве шэфа беларускай дыпламатыі Сяргея Мартынава. Што Вы скажаце наконт гэтага?

Кшыштаф Занусі: — Цяжка стыхійна рэагаваць на падзеі, якія ўпісваюцца ў нейкую логіку таго, што адбываецца. Не магу, аднак, выказаць адабрэння для спосабу, у які Беларусь кіруецца, а думаю, што кіруецца блага. У мяне крытычныя погляды на тое, як мы, палякі, кіруемся, маю крытычны погляд на тое, як кіруюцца расіяне, але Беларусь з’яўляецца выпадкам намнога больш жорсткім. Чалавек думаючы ў халодных катэгорыях раздумвае, чым можа прыслужыцца для таго, каб тая сітуацыя паправілася. Гэта цяжкае, паколькі гэты тып кіравання рэагуе іначай, чым у краінах абапіраючыхся на дэмакратыю. Таму тэхнікі дзеянняў павінны быць іншыя, хоць я не ведаю, якія; на шчасце я не з’яўляюся дыпламатам, не сяджу ў МЗС і не мушу шукаць спосабаў, як гэта зрабіць. Гэтыя падзеі ў Беларусі эмацыйна хвалююць. Асабіста магу толькі сягнуць да нашага досведу і сцвердзіць, што грамадствы, якія жывуць ва ўмовах насілля, нічога не атрымаюць праз ізаляцыю і таму нельга пазбягаць кантактаў з краінай, у якой адбываюцца такія рэчы, як у Беларусі, а якіх мы не адабраем у дэмакратычных умовах. Наадварот, трэба такіх кантактаў шукаць і адначасова старацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF