Ніва № 9 (2807), 28 лютага 2010 г.

Міністр не ведае крытэрыю

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб замежнай палітыцы, між іншым аб стасунках з Польшчай, гаварыў у варшаўскім Прымасаўскім палацы міністр замежных спраў РБ Сяргей Мартынаў у час свайго аднадзённага рабочага візіту ў нашую краіну (12 лютага). На сустрэчу, сарганізаваную Польскім інстытутам міжнародных спраў, прыйшло каля сотні чалавек, між іншым, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу акрэдытаванага ў Варшаве.

Міністр Мартынаў свой амаль гадзінны даклад па-англійску пачаў ад гістарычных разваг родам з „Тутэйшых” Янкі Купалы:

— Беларусь была ахвярай свайго гістарычнага распалажэння. Была на ўскраіне таго, што ўспрымаецца як бераг заходняй цывілізацыі. Была заўсёды ўцягнута ў канфлікты. Пацярпелі мы ўдвайне. Пераходзілі праз нашу краіну атрады з аднаго ці другога боку. Мы апынуліся на перасячэнні ўсіх падзей паміж Усходам і Захадам. Адной з нашых задач з’яўляецца перакаванне гэтага праклёну ў блаславенства.

З падлікаў міністра вынікала, што калі б не ваенныя завірухі, асабліва ІІ сусветная вайна, Беларусь сёння налічвала б каля 40 мільёнаў жыхароў.

Адзначыў:

— Мы хочам добрых адносін заадно з Масквой, як і з Бруселем. Не хочам, аднак, кантактаў толькі аднаго з суседзяў [Расіі або ЕС — М. Х.].

Тут аднак адзначыў:

— Мы цалкам узалежненыя ад энергапаставак з Расіі, якія складаюць амаль 90 працэнтаў. Беларусь з’яўляецца эканомікай накіраванай на экспарт (каля 70 прац. валавога прадукту). Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF