Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

У заснежаным Гродне

Ганна КАНДРАЦЮК

У заснежаны вечар, у пятніцу, разам з Мірай Лукшай мы злёталі ў Гродна. Нам мусова было паглядзець карціны Алеся Квяткоўскага. Выстаўка поўнасцю прысвячалася творчасці Анатоля Сыса. Паколькі яе закрывалі ў панядзелак, каб паспець, мы дамовіліся з Марысяй Мацко, уласніцай галерэі „Крыга”, на сустрэчу ў дзевяць вечара. Мы не прадбачылі, што гістарычныя падзеі нанясуць карэктуру ў нашы планы.

— Выглядае, што мы праціраем шлях з Беластока ў Беларусь! — пракаментавала Міра.

Ну, і праціраем яго сваім целам...

Праўда, пра гістарычную падзею мы згадалі толькі на мяжы ў Кузніцы-Беластоцкай, калі пабачылі чаргу „на дзесяць гадзін”. Сёння, 12 лютага 2010 года, у Варшаве міністры Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі падпісалі дамову аб малым памежным руху між Польшай і Беларуссю. Гэтага гістарычнага моманту мы чакалі гадамі. І калі хто раней пытаў навошта такі дагавор, мы звычайна гаварылі: каб свабодна ездзіць у галерэю або гродзенскі тэатр!

На месцы мы зразумелі, што ідэю свабоднага руху без дадатковых пагранпераходаў цяжка ўспрымаць як палёгку. Праўда, нас, як грамадзян Еўрасаюза, прапусцілі „без чаргі” і мы перасякалі мяжу толькі тры гадзіны. А гродзенцам, што таксама выправіліся ў галерэю „Тэска” ў Саколцы і зараз вярталіся дамоў, прыйшлося чакаць больш за дзесяць гадзін, аж да раніцы...

У нашым падарожжы быў яшчэ адзін смакавіты момант. Мы перасякалі мяжу разам з журналістамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF