Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

У памяць Чэслава Немэна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Канцэрт аркестра эстраднай музыкі „Капрыз” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і заслужаных артыстаў Беларусі, між іншым зоркі беларускай эстрады Пятра Ялфімава ды паказ дакументальных фільмаў у рэжысуры беларускі Веры Савінай і паляка Яўгена Шпакоўскага склалі вечар памяці Чэслава Немэна.

— Імя Чэслава Немэна вядомае ў Беларусі штораз лепш. Гэта вечныя песні, — пасля сказала спявачка Святлана Дзякун, падобна як іншыя ўдзельнікі вечара.

Сустрэча ў актавай зале Універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройца ў Беластоку сабрала тлумы. Арганізатарамі вечарыны былі Генеральнае консульства РБ у Беластоку а таксама ўніверсітэты ў Беластоку і Гродне. Генконсул Міхал Аляксейчык вітаў фанатаў народжанага ў Старых Васілішках у Беларусі, а ўсё далейшае жыццё (пасля 19 года) пражываючага ў Польшчы маэстра шырока разуметай эстраднай музыкі:

— Чэслаў Немэн гэта быў музыка маёй маладосці. Раскрыў ён нам далягляды на музычны свет.

У размове з журналістамі генконсул прызнаўся, што для арганізацыі гэтай вечарыны намовілі яго працаўнікі Гродзенскага ўніверсітэта (у гэтай вучэльні ўзнікла нават навуковая праца, прысвечаная мастаку), а пасля Яўген Шпакоўскі, „зацікаўлены праблемай рэстаўрацыі сямейнага дома артыста”:

— Летась мінула сямідзесятая гадавіна нараджэння Немэна. Трохі мы яе праваронілі. Таму рашылі мы яшчэ сёлета, перад чарговай гадавінай, сарганізаваць такі вечар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF