Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Шчыра, адкрыта, рашуча?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Размова міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаве мела датычыць галоўным чынам малога памежнага руху паміж абедзвюма краінамі ды м.інш. пытанняў звязаных з энергетычнай палітыкай, узаемнымі інвестыцыямі і ажыццяўляннем праграмы „Усходняе партнёрства”. Аднак пераважылі праблемы польскай меншасці ў Беларусі, прадстаўнікі якой, звязаныя з Саюзам палякаў Беларусі ўзначаленым Анжалікай Борыс, асабліва ў апошнія дні перад візітам міністра Мартынава былі падвергнуты ўзмоцненым рэпрэсіям. Падпісаная 12 лютага ў варшаўскім Палацы МЗС па вуліцы Фоксаль польска-беларуская дамова аб малым памежным руху рыхтавалася ад двух гадоў, згодна адпаведнаму распараджэнню Еўрапарламента і Еўрапейскай рады ад снежня 2006 г. Ахопліваць будзе яна 93 г.зв. адміністрацыйныя адзінкі (гміны, гарады) трох ваяводстваў: Падляшскага, Люблінскага і Мазавецкага (каля 590 тыс. жыхароў). З беларускага боку — 89 падобных адзінак (сельсаветы і гарады — каля 1 мільёна 100 тысяч жыхароў). На абшары малога руху не апынецца Беласток, а з беларускага боку ахопіць ён Гродна і Брэст. Перасяканне мяжы будзе адбывацца ў спрошчаным рэжыме, без віз, на падставе дазволу двухгадовай сапраўднасці, у выпадку выдачы яго першы раз, і пяцігадовай у выпадку чарговай выдачы. Выдаваць іх будуць консульствы ў Беластоку, Белай-Падляшскай, Гродне і Брэсце. Карты малога памежнага руху атрымаюць асобы прапісаныя ў гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF